«Салдацікі — мая любоў». Гродзенскі калекцыянер расказаў пра свае цэнныя фiгуркi

Аляксандру Рабкову ўжо за 60, а ён дагэтуль, як у дзяцінстве, збірае і гуляецца з салдацікамі. Калекцыя гродзенца налічвае больш за 2000 розных фігурак. Пра сваіх салдацікаў Аляксандр можа расказваць гадзінамі, бо для яго гэта любімая справа. Ён нават жыццё сваё звязаў з ваеннай службай і гісторыяй. 

Салдацікі Аляксандра Рабкова 

Аляксандр працуе настаўнікам у адной са школ горада — выкладае гісторыю. У вольны час ён імкнецца займацца калекцыянаваннем. У канцы сакавіка калекцыянеру прапанавалі выставіць свае фiгуркi ў краме «Багач» па вуліцы Савецкай. Мужчына ахвотна пагадзіўся, але выставіў на стэлажы толькі невялікую частку сваёй калекцыi.

«Гэта нармальна, кожнае дзіця, а больш за ўсё хлопчыкі, гуляюць з салдацікамі. Я пачаў гуляць з імі яшчэ ў 5 гадоў, і так выйшла, што працягваю гэта рабіць і збіраць іх і сёння, — кажа Аляксандр. — Зараз я нават не магу падлічыць сваю калекцыю. У краме я прадставіў крыху больш за 100 фiгурак, у асноўным прадстаўлена эпоха Напалеонаўскіх войнаў».

Салдацікі Аляксандра РабковаСалдацікі Аляксандра РабковаСалдацікі Аляксандра Рабкова

Салдацікаў пачалі калекцыянаваць яшчэ ў Старажытным Кітаі

Захоўвае Аляксандр сваіх салдацікаў у спецыяльных каробках ды старанна сочыць за іх чысцінёй і станам. На сённяшні дзень самы стары салдацік у калекцыі гродзенца датуецца 1913 годам. Гэту фiгурку Аляксандр купіў у чалавека, які выкапаў яе ў гродзенскай зямлі.

«Гэта нямецкі кавалерыст, якога я не рызыкую нікуды выстаўляць, бо ён для мяне вельмі важны. Гэта, напэўна, самы любімы і дарагі для мяне салдацік у калекцыі. Гэта арыгінал, такіх зараз цяжка знайсці, а калі і знаходзяць, то толькі некаторыя часткі. 

Наогул, салдацікаў пачалі калекцыянаваць яшчэ ў Старажытным Кітаі — Цынь Шы Хуан-дзі быў уладальнікам салдацікаў, толькi не алавяных, а тэракотавых. А наогул, сярод вялікіх людзей было шмат калекцыянераў салдацікаў: Людовік XIV, Напалеон і яго сын, акрамя таго рускія імператары Павел I, Пётр III, Мікалай I і Мікалай II. І нават Сувораў не раставаўся са сваімі фiгуркамi». 

 Салдацікі Аляксандра Рабкова

Салдацік у выглядзе Тадэвуша Касцюшкі

Найлепшы падарунак — салдацiкi

Жонка Аляксандра лічыць, што ён павінен пазбавіцца сваёй калекцыі, але мужчына не здаецца. Добра разумее Аляксандра дачка — яна таксама гісторык і займаецца калекцыянаваннем. Менавіта яна ўвесь час дарыць Аляксандру новыя фігуркі.

Чытайце яшчэ:  У ГрДУ з’явілася сацыялагічная лабараторыя, дзе кожны можа нядорага замовіць даследаванне

.

«Салдацікі — мая любоў і найлепшы падарунак, які можа быць для мяне. Пра гэтыя фігуркі можна доўга распавядаць, бо кожная з іх прадстаўляе тую ці іншую эпоху. Нядаўна ў нас у крамах прадаваліся часопісы з салдацікамі Напалеонаўскіх войнаў, іх было 124 выпускі. Многiя iх куплялi, я ў тым лiку. Але спынiлi продаж i ў мяне зараз не хапае 13 выпускаў. Даводзіцца калекцыю дапаўняць праз інтэрнэт. 

У Расіi на салдацікаў зараз сапраўдны бум, асабліва на тых, якіх выпускаюць у Екацярынбургу. Мне падабаюцца салдацiкi, якіх можна ідэнтыфікаваць як асоб: я з вялікім задавальненнем гляджу на Тадэвуша Касцюшку, Напалеона, Мікалая II і на многіх іншых. 

Маю цiкавага салдаціка — маршала Даву. Ён ў 1812 годзе захапіў Мінск i яго там cустракалi хлебам і соллю. Тады ён сказаў жыхарам, што ад ВКЛ яму патрэбныя тры рэчы: хлеба, хлеба, хлеба — накарміць Вялікую армію Напалеона». 

Рабкоў А.

Аляксандр распавядае наведвальнікам крамы «Багач» пра сваю калекцыю

Мала хто ведае, што алавяныя салдацікі могуць хварэць. Аляксандр распавядае пра алавяную чуму, якая проста знішчае фігуркі. Калі калекцыянеру прапаноўваюць перавесці фiгуркi на лецішча, ён катэгарычна адмаўляецца: там яны будуць знаходзіцца ў сырасці, а гэта шкодна.

Чытайце яшчэ:  Прафесія платнер. Хто сёння ў Беларусі вырабляе аўтэнтычныя рыцарскія даспехі?

.

«Гэта калекцыя, за ёй павінен быць пільны дагляд. Як ты ставішся да гэтай справы, так і яна будзе да цябе ставіцца. Часам бываюць розныя гісторыі, напрыклад, калі чалавек збірае манеты, то ён у любым выпадку на вуліцы знойдзе манету. Ён бачыць яе, а астатнія папросту не заўважаюць. Так і з людзьмі, якія збіраюць салдацікі. Некалькі гадоў таму я праходзіў каля плошчы Тызенгаўза і ўбачыў на дарозе пластмасавую фiгурку Напалеонаўскіх войнаў, мабыць, нейкае дзіця пакінула, але я гэтага салдацiка выратаваў і цяпер ён займае ганаровае месца ў маёй калекцыі». 

Салдацікі Аляксандра РабковаСалдацікі Аляксандра Рабкова

Салдацікі Аляксандра РабковаСалдацікі Аляксандра Рабкова

Салдацікі Аляксандра РабковаСалдацікі Аляксандра Рабкова

Салдацікі Аляксандра РабковаСалдацікі Аляксандра Рабкова

Комментарии  

+2 #1 Sasik 31.03.2017 15:39
Віншую свайго калегу-настаўніка і паплечніка на ніве школьнага краянаўства з адметнай падзеяй - выставай свайго захаплення на карысць жыхароў і гасцей Гродна. Спадзяюся, што менавіта такая "хвароба" - апантаннасць ваеннай гісторыяй (і, мабыць, ня толькі) праз зборы і даследаванне мініяцюр-вояў акажацца "заразнай" для многіх юных гарадзенцаў. Зычу ўладальніку цікавейшага збора далейшых поспехаў і новых папаўненняў калекцыі.
Цитировать
+2 #2 Александр Севенко 31.03.2017 16:54
Прекрасная коллекция, и прекрасная выставка, поздравляю Александра Сергеевича!
Цитировать
+2 #3 Денис Тарасюк 31.03.2017 19:27
Александр Сергеевич выступал перед учениками нашей гимназии на тему "История военной миниатюры". Ребята были в полном восторге, и ждут очередной встречи. Вчера видел выставку. Замечательная! Мои поздравления!
Цитировать
+1 #4 Александр Ершов 31.03.2017 19:42
От всей души поздравляю Александра Сергеевича с потрясающей выставкой. Желаю новых приобретений и новых выставок. Искренне рад успеху. С уважением- Ершов.
Цитировать
0 #5 Viktor Kakareko 01.04.2017 09:39
Не могу не присоединиться к столь уважаемой "компании" и мне также хочется высказать свое восхищение прекрасными солдатиками из собрания Александра Рябкова. Это хорошо видно на фотографиях Руслана Кулевича. Прекрасная выставка и замечательная статья о ней. Успехов Вам!!!,
Цитировать

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Строительная доска объявлений на сайте fortstroi.com.ua
Как заработать на недвижимости, подробнее на сайте comintour.net
Придомовая территория, норматив здесь http://stroidom-shop.ru/pravila/pridomovaya-territoriya.html